Наталi

Мне ісці да цябе праз сляпыя гады
Па дарозе начэй і параненых дзён.
На Радзіме тваёй зацвітаюць сады.
На Радзіме маёй у снапы вяжуць лён.

У Аўстраліі ты вольнай птушкай пяеш,
Хоць і марыш у снах пра сустрэчу са мной.
А жыццё маё тут – непрыдуманы верш,
Напалоханы крык, незагоены боль.

Нас абодвух даўно аб’яднаў інтэрнэт.
Ты мне пішаш лісты, я – адказы на іх.
Я табе прысвяціў самы лепшы санет,
Што каханнем гарэў, цёк у жылах маіх.

І я рады таму, што ў краіне чужой
Беларусы жывуць, песцяць мову сваю.
На Радзіме сваёй я - ізгой за мяжой,
Што ўзыйшоў на гару і стаіць на краю.

І калі б не лісты і адказы на іх,
Я б уніз паляцеў, ды… спыніўся на міг,
Бо ўспомніў, што ты на зямлі дзесьці ёсць:
Самы лепшы сябрук, улюбёны мой госць.

І мне хочацца жыць, перапісвацца з ім,
Покуль грае жыццё непаўторны свой гімн.
А калі на душы заскрабуць маразы,
Я з усмешкай сыйду без журботнай слязы.


Рецензии