На рыбалцы

Зранку я кручу катушку, --
Б’е вятрыска па шчацэ.
На кармушку, на кармушку
Рыба ловіцца ў рацэ.

Туманы плывуць па рэчцы,
Рыба плёскае ў вадзе...
Лінь патрапіўся нарэшце
Мне на вуду ў гэты дзень.

А ў садку -- шчупак з ляшчамі --
Не рыбалка –- проста цуд!
Мы прыехалі на Шчару
Адпачыць ад працы тут.

Будзе юшка і да юшкі, --
Бо на ўсё прычына ёсць.
Каля ног маіх лягушкі
Пацвярджаюць ягамосць.

Трэск кастра каля палаткі,
Над кастром вісіць казан.
Будзе юшка ўдалай, браткі,
Калі ў юшцы ёсць сазан.

Смакаты такой на свеце
Больш не знойдзеце нідзе.
Сцюдзіць юшку рыбны вецер,
Ззяюць зорачкі ў вадзе.


Рецензии