Бабка фанатка
На хакей білеты.
Шле бабуля з той пары
Любаму прыветы.
Дзе каманда – там яна --
Дзед адзін карпее.
Трэці дзень баліць спіна
Ад таго хакею.
Трэба свінням наварыць,
Падаіць кароўку.
А бабулі гаварыць
Пра свой боль нялоўка.
Навучыўся дзед Макей
Сам пячы аладкі.
А ў бабулі ўсё о’кей,
Бо яна ж – фанатка.
Свидетельство о публикации №114031204660
Мари Эм 83 22.03.2014 12:35 Заявить о нарушении