Забойцам
Вузлом перажыванняў.
На знямоглым целе
Крыватокам рана.
Бо вянок цярновы
На Хрыста надзелі
Не сябры, зладзеі
З юдавага Храма.
Вось яна расплата
За святое слова.
Здрадны суд Пілата,
Іншых не бывае.
Ды прагрэс суровы
Куляй аўтамата
Нібы суд Пілата
Душы працінае.
Хто яны, забойцы?--
Вырадкі, манкурты?
Хлопчыкі -– малойцы
Збройнага ўзору?
Ці яны забылі
Пра Хрыста пакуты,
Або змрок ахутаў
Бы змяя, іх сорам?
Можа іх матулі
Не хрысцілі ў Храме,
Ці на шыю кулю
З ланцужком чаплялі?
Цяжка растлумачыць,
Што б яны адчулі,
Калі б гэтай куляй
Маці забівалі...
Зорку на пагонах,
Або ўзнагароду,
Ці звычайны гонар,
Што кіруе сэрцам?
Быў загад суровы --
Першым было слова:
-- Забіваць не сорам,
Куля разбярэцца.
Свидетельство о публикации №114031204603