Павук i муха
Смяялася аднойчы з павука
Малая надакучлівая муха:
-- Ты павуцінне ўеш на скразняках,
Глядзі, а то засцюдзіш сваё вуха.
-- Як пойдзе дождж, прамокнеш, далібог,
Не адарвеш ад павуціння ног…
Стары павук, хоць меў сказаць што мусе,
Але маўчаў. І вус круціў на вусе.
-- Дык ты ж глухі!–- ўшчувала яго муха, --
Скажу радні -- вось будзе весялуха!
І паляцела ўдалеч гэтак хутка,
Нібы яе ніхто не бачыў тутка.
Павук тым часам мазгаваў сам–насам:
-- Мне трэба сетку хуценька плясці,
Праз дзень-другі -- пачнуць сады цвісці,
І загудуць чмялі гуллівым басам.
-- Нашто на іх мне сетку расстаўляць?
Мне тых чмялёў у сетцы не ўтрымаць…
А мухам?.. Вось каму задам я працы!
Яны ў мяне станцуюць дружна танцы.
Пабачым, хто глухі, а хто са слыхам...
Чакаў павук тых мух, сядзеў, не дыхаў.
-- Глядзіце! -- пракрычала весялуха,
Што ўчора раззлавала павука:
-- Сканаў павук… А каб мяне паслухаў,
То не памёр, бядак, на скразняках...
І так ад думкі гэтае ўспацела,
Што прама ў павуцінне заляцела.
Ёсць баек шмат пра муху і катлету,
Ды ні адной няма пра павука,
Бо калі б ён паслухаў споведзь гэту -–
То ў гамаку ад шчасця заскакаў.
Я для сябе зрабіў адну выснову:
Перш чым сказаць, абдумай тройчы словы.
А каб вастрэй трымала муха вуха,
Жыла б сто год, як пані–цакатуха.
Свидетельство о публикации №114031204552