Барановы прыгоды
І павёў іх у паход супраць дэмакратаў.
Перш, чым рушыць, пазбіраў подпісы суседзяў,
Захапіў з сабой каран і мяшочак з меддзю.
Бо яго вучыў Макар думаць аб народзе,
Дбаць, дзе правая рука, як сябе паводзіць…
Не бляяць абы-чаго ў асяродку жабаў,
Бо яны, глядзі таго і асвішчуць ззаду.
Ды баран забыў пра ўсё, што яму казалі.
І праз сем ці восем сёл стрэўся ён з казламі.
Штось пачаў бляяць сваё і чытаць з карана,
Ды забыўся, што раён гэты не баранаў.
Тут казлы адчулі здзек над сваёй праграмай.
І загналі у засек хітрага барана.
Той круціўся і бляяў:
- Адпусціце, бра-а-ткі!
- Лепш бы зразу размаўляў ты на мове маткі.
- Ад цябе авечкі ўсе паўцякалі з пашы,
Калі ты маліцца сеў за багоў не нашых.
Быў бы ты, як мы, казёл з важнай барадою
Не скакаў праз восем сёл днём да вадапою.
Будзеш ты на нас глядзець, да самога скону:
Па казлінаму пацець, вывучаці мову.
Бо з барана толк адзін – скура, тлушч і мяса.
Барана як не глядзі – будзеш без кілбасаў.
…Бараноў у нас цяпер развялося столькі,
Што пашлюць яны цябе ў лес збіраць іголкі.
Што начальнік - то баран, ды яшчэ й бязрогі.
Ёсць у кожнага каран – беражыце ногі.
Свидетельство о публикации №114031204455