Сябрам
Чужы сярод сваіх.
На сэрцы дзьве мяжы
І шнары два ад іх.
Такі, відаць, мой лёс –
Сябе ў жыцці шукаць.
І ў акіяне слёз
Сяброў сваіх гукаць.
Ды толькі ўсе яны
ў зямлі сырой ляжаць.
Няма ў тым іх віны,
Што жыта трэба жаць,
Што сонца на дварэ
Калоссямі звініць,
І што на голлі дрэў
Павук звівае ніць.
Жыццё цячэ без тых,
Хто марыў аб жыцці.
Разведзены масты –
Няма куды ісці.
Свидетельство о публикации №114031204403