Белае рэха

Лётала рэха над белай зямлёй,
Белыя песні народу спявала.
Рэха зямлю засланяла сабой,
Рэха ад здрады яе ратавала.

Белыя песні спявалі лясы.
Гралі званіцамі божыя храмы.
Колькі ў іх радасці, колькі красы!
Рэхам гукалі бары і дубравы.

Калі чужынцы паўзлі саранчой,
Каб ачарніць нашы мірныя нівы,
Рэха гукала людскою душой,
Покуль хапала паветра і сілы.

Калі ж у Полацку білі ў званы --
Шпаркія коні імчалі, бы вецер.
Рэха будзіла людзей на зары,
Целы чужынцаў таптала са смеццем.

Грунвальд, Крапіўна -- падзей не злічыць...
Рэха шыхамі заслонаў стаяла.
Выгукнуў князь: "–- Беларусь будзе жыць!"
Рэха ў адказ:
-- Будзе жыць! –- загукала.


Рецензии