На фiлфаку

 
Ах філфак, стары філфак! –
Шмат дзяўчат, а хлопцаў мала.
Хто спазнаў кахання смак,
Здасць іспыты  хутка, ўдала.
Тут паэтаў – пруд прудзі.
Усе хлопцы пішуць вершы.
Толькі крытыка - суддзі
Ты не знойдзеш. Кожны – першы.

Што не лекцыя, то твор
У канцы канспекта ўдалы.
Я філфак люблю за то,
Што ён рыфмай апантаны.
Ды і як тут не тварыць, -
Калі музаў сем  навокал
З табой могуць гаварыць,
З адного, з другога боку.

Вочы – снайпера прыцэл.
Цэляць трапна, прама ў сэрца.
Інтэрнат, бы швейны цэх -
Ад машынак столь трасецца.
Зразу ўспомніш анекдот
Пра гадзіннік на філфаку,
Што завёў стары  Хвядот
На сваю, Хвядота с..ку.


Рецензии