Вясновае

Ізноў вясна малюе мне жыццё
Птушынай песняй, квеценню прыроды.
Я рады ёй, счаслівы, бы дзіцё,
Што зведала крупінку асалоды.

Гатовы з кожнай кветкай сябраваць,
І матыльку – гарэзніку ўсміхацца.
Вясна мяне наўчыла песні граць
І на арэлях з ветрам калыхацца.

Люблю яе, бо сам – вясновы сын.
Мне з ёй, бы з маці, хораша і светла.
Складаю свае вершы для вясны,
Каб каласіла жыта маё ў лета.

Каб новы дзень быў не апошнім днём,
А цыклам тым паміж зімой і летам.
Капае восень бульбу, вяжа лён--
Снапы яго – вясновая прыкмета.

Бо без вясны – замкнёны круг жыцця.
Не будзе без яе пачатку лета.
Вясна – любові велічны працяг
І нараджэнне спелага куплета.


Рецензии