Апошнi вясковец

усім выміраючым вёскам прысвячаецца

Жыла вёска пры Саветах,
Выжывала пры панах.
Было ўтульна ў хатах, светла, -
Чуўся смех ва ўсіх дварах.

А цяпер, што з вёскі стала,
Дзе падзеўся ўвесь народ?
Вёска ў горад паўцякала, -
Змоўк калодзеж - калаўрот.

Толькі той, хто зведаў ліха,
Нарадзіўся тут і жыў,
Лічыць дні свае паціху,
Вырывае сілы з жыл…

Стаіць хата побач з лугам –
Вось дзе паша для кароў!
Толькі дзед, што ладзіў з плугам
Гараць поле не здароў.

Эх, каб Бог яму даў сілы,
Ён бы тут – у-ух, як зажыў!
Пасадзіў ля плоту слівы,
Сад шыкоўны залажыў…

Толькі дзед – адзін на вёску.
А нашто старому сад?
Пад вакном растуць бярозкі, -
Ён вясной і соку рад…

Кур трымае пад наглядам,
А не то – паесць шашок.
Няма ў вёсцы сёння ладу –
Бульбы садзіць дзед мяшок.

- Добры дзень кажу, як справы?
Ён махае штосьці ўслед,
Кажа:"- Едзь туды, направа,
Там машынаў добры след".

Я стаю і не сыходжу.
Да мяне шыбуе дзед.
- Мабыць будзе сёння дожджык,
Абяцалі пад абед.



-Круціць ногі мне і рукі,-
Перамене, знацца, быць…
- Дзед, навошта табе мукі,
Бульбы ж можна і набыць?

Ён паслухаў і ўсміхнуўся:
-Яно так… А то ж - свая!
Калі сілы меў, то гнуўся,
Памагаў капаць сваяк.

- А цяпер, хвароба-ліха,
Не дае, як след пажыць.
Пасаджу свой мех паціху, -
Хопіць сцюжы перажыць.

- А нашто, старому болей?-
Мне ж пасля яе капаць…
А ў руках такія болі,
Што й рыдлёўкі не ўтрымаць.

- Гэткі лёс наш чалавечы,-
Я ж свае гады аджыў…
- Мне б ляжаць цяпер на печы, -
Прыпісаў мне ўрач рэжым…

- Ды які рэжым старому?-
Ён даўно сябе тут зжыў.
- Дзень таўкуся каля дому,
А раней - абутак шыў…

Я гляджу на рукі дзеда
І здзіўляюся таму:
Колькі ён пакутаў зведаў,
Колькі кланяўся сталу.

На калодцы правіў скуры,
Рукі голкаю калоў,
Не хадзіў ад працы хмуры,
Быў сваім сярод паноў.

А цяпер, што з дзедам стала,
Дзе падзеўся той запал?
Скварыць дзед цыбулю з салам –
Ён - адзіны ў вёсцы пан.

А ў вачах туга такая,
Што ня мілы белы свет.
Дзед унукаў сустракае.
Варыць дзецям ён абед.

…Адзвініць у вёсцы лета
Нібы птушак галасы.
Прыдзе восень зноў да дзеда, -
Будзе восень да вясны.
2008


Рецензии