Бульбачка

БУЛЬБАЧКА

Бульба, бульба - страва нашая.
Страва нашая, беларуская!
Хiба зблытаеш бульбу з кашаю
Ці заморскай якой капустаю.
З бульбы дранiкi са смятанаю –
Смакаты такой больш не знойдзеце!
Бабка ў глечыку запяканая
Ўсё чакае Вас, дзе ж вы ходзiце?

         ПРЫПЕЎ:
Не здарма нас клiчуць бульбашамi,
Бо здаўна ў нас бульбачка ў пашане.
Бульба не баiцца землятрусаў,
Бульба – хлеб другi для беларусаў.
Бульба ў мундзiры і без мундзiра –
Гэта хараство і проста дзiва.
Без яе не смачная катлета,
Бульба – гэта пах вясны i лета.

Бульба брэсцкая, бульба мінская,
Бульба слуцкая і нясвіжская.
Наша бульбачка з кропам варыцца,
Як яе няма – людзі сварацца.
Пах цыбулiны каля бульбiны,
Ды з падсмажанай свежай скваркаю
Клiча ўсiх гасцей на загулiны,
Падымае дух запяканкаю.


        ПРЫПЕЎ:
Не здарма нас клiчуць бульбашамi,
Бо здаўна ў нас бульбачка ў пашане.
Бульба не баiцца землятрусаў,
Бульба – хлеб другi для беларусаў.
Бульба ў мундзiры і без мундзiра –
Гэта хараство і проста дзiва.
Без яе не смачная катлета,
Бульба – гэта смак вясны i лета.


Рецензии