Адбiтак

Адбiтак часу на душы
Мяне, бы вецер, закружыў.
Адбiтак часу на жывых -
Ён старыць нас i б’е пад дых.

Ды, не губляючы надзей,
Мы праз адбiтак той iдзем,
Каб перадаць яго другiм,
Хто пра жыццё напiша гiмн.

Хто скажа, браткi, то ж Хрыстос
Зрабiў адбiткам грэшны лёс…
I, апусцiўшы галаву,
Прамовiць:  я Вас падмануў.


Рецензии