МОВА
Абмывалася духмянай расою
Мова мая.
То яе смачна елi
З хлебам i соллю
I дзякавалi.
Бо толькi моваю можна адужаць
Чэрствасць i хцiвасць,
Хамства i безкультур’е.
I пакуль налiваецца колас
Сакавiтасцю сонца i глебы –
Мова – мой дужы голас,
Голас зямной патрэбы.
Свидетельство о публикации №114031204131