Маучанне
Не спяваюць птушкi -- час такi.
Цiшыня. Маўчанне пасля бою.
Над Айчынай плачуць скразнякi.
З нас нiхто не выiграў той бiтвы.
Наша мова знiшчана ў баю.
Гэй, лiтвiны! Вашыя малiтвы
Я нямому Богу аддаю.
Ён нiколi не паўторыць словы,
Што казаў калiсьці прадзед мой:
-- Жыць без мовы, памiраць без мовы
Грэх i сорам на зямлi сваёй.
Свидетельство о публикации №114031204112