На вайне
Калі не, не глядзiце.
На вайне вiнаватыя ўсе.
На вайне вінаватыя ўсе,
Нават кветкi, што ў жыце.
Вы ўглядаліся ў вочы матуль?-
Ці ж яны вiнаваты,
Што крывінкі іх гінуць ад куль –
Сёня дзецi – салдаты.
Святары ля труны ваяроў
На вайне не бываюць.
Адпяваюць найлепшых сыноў,
Адпяваюць найлепшых сыноў,
Калашы адпяваюць.
А на вуснах - нямая пячаць
Паўзабытае веры.
Няма мацi каго сустракаць.
Няма мацi каго сустракаць,
Адчынiць каму дзверы.
На вайне пераможцаў няма
І няма перамогі.
Сее гора і голад вайна.
Сее гора і голад вайна,
Пакідае на сэрцы трывогі.
Свидетельство о публикации №114031204082