Творцы i жыццё

Жыццё быццам дым цыгарэты
ўбiраюць у сэрца паэты.
Складаюць версэты, санеты,
А самi надзеяй сагрэты,
Якая закладзена ў рыфме
Ці ў складна прыдуманым рытме,
Якi падштурхоўвае сэрца
Кахаць не губляючы сэнсу.

Бо хто без кахання паэты?
Каханне - яно бы паветра.
Каханне - нiбыта лiлея,
Якая на хвалях квiтнее
Паненкаю боскага твора,
Якога нiхто не паўтора,
Бо ён перакрэслiў чаканнi…
Навошта прыдумваць каханне?


Рецензии