Замовай матчынай жыцьця
адзначалі 90 год).
Замовай матчынай жыцьця.
Божа збаў - казала маці -
Ратуй, літуй і барані,
Ня дай у нястачы зьбедаваці,
Нядолю ў лес сухі згані…
І так збылось, і сталась так -
Замовай матчынай жыцьця;
У хаце боршч быў, хлеб, прыснак,
Кароўка, гусі, ды й сьвіньня.
Не меў мой бацька клопат Богу,
Заўсёды моўчкі з сотняй спраў
І да боскага парога,
Быццам слоў такіх ня знаў,
Бо думка ім адна ўладала -
Як нас адзець і накарміць,
Як на восем дзетак малых,
Кавалак хлеба зарабіць.
Вось так збылось. Вось сталась так.
Вось так узрасла наша сям'я -
На моцных бацькавых плячах -
Замовай матчынай жыцьця.
-26.01.14.
Свидетельство о публикации №114031201679