Я у жыццi знайшоу болей чым згубiу

Я ў жыцці знайшоў,
Болей чым згубіў,
Бо  дамоў прыйшоў,
Сяброў ня забыў.

І хоць б’е ключом
Па цемечку час,
Мне ўсё ніпачом,
 Бо жывём жа раз!

Краскі хай цвітуць
У душы у нас,
Ўсе кахання ждуць,
Мы ж - знайшлі якраз!

Хай яно цвіце,
Дае ўсім святло!
Каб нідзе, нідзе
Гора не было!

Бо кахання мы
Можам не сустрэць
Між вясны, зімы
Будуць сэрцы тлець!

Ні святла з яго
Людзям, ні цяпла.
Думай - для чаго
Жыў ці мо' жыла?


Не хачу я тлець,
А хачу зараз
Ў жарсці; згарэць
Мо' ў апошні раз!

Дзякуй за уздым,
За душы палёт,
Каб перад усім
Верш зваў у паход

Каб не толькі мы,
Але й хто другі,
Ўбачыў сцежку з цьмы
Ў край наш дарагі!


Рецензии