Смерць я двойчы патурбавау...

Смерць я двойчы патурбаваў

Ігар Белкін

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2014/03/11/2759

Зносіць снежныя рэшткі прочкі
легкаважны празрысты дождж...

У раку ўвайшоў я двойчы,
двойчы выкруціўся, анягож.
Шанцавала!
Загоіў стыгматы,
праразаю хвалі ізноў,
непрадбачаныя выдаткі
не хвалюць дарэмна кроў.
Бо жыццё!
Не хамут на шыю,
не медалі яскравай бляск.

Слабы духам – на старт адсеян,
моцны – цвёрда трымае шлях...

Красавік, ці то плюс, ці мінус,
Спіць на лёдзе гусей касяк,
у палонцы згінае спіну
вузкарогі месяц-вядзьмак,
а рака выбягае да мора,
плотка вусце яе зашмат
акупуе сабой апрыёры,
сыдзе лёд – наперад, віват!
Нераст, ну, і ўсё такое,
што жывучаму па плячу...

Смерць я двойчы ўжо непакоіў,
болей гэтага не хачу!


Рецензии
Впереди ЖИЗНЬ, радость моя!

Игорь Белкин Странные Вещи   12.03.2014 12:24     Заявить о нарушении
это чудесно, и я очень рада.

Ляксандра Зпад Барысава   12.03.2014 12:27   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.