Природный оптимизм в опасности...

Перада мной ўжо і не стаіць
Пытанне...
Як адчуваць сябе я буду
Ў выгнанні...
Ўжо не першы год,
Ў анлайне,
Жыву фактычна
Не ў сваёй краіне...
Жыццё маё
Праходзіць міма...
Не можа так Радзіма-мацІ
Народ свой метадычна
Гвалціць...
Закінуць непатрэбнымі
Анучамі,
Ў пяты вугал...
Наўючыць спіну
Трутнямі...
А заўтра будзе горш,
Бо чужакоў ў краіне
Стане больш...
Мо кожны дзень,
І кожную гадзіну
Мяне адсоўваюць далей
Ў сум, галечу і багну руціны...
Ці дапаможа мне прыродны
Аптымізм
Пражыць жыццё
Ў  вечным гета..?

Хвалююсь больш за ўсё 
Пра гэта...


Рецензии