Я размауляю... а ты?

Я мову беларускую
Люблю...
І слухаць...
І пісаць...
І размаўляць...
Да нацыі,
Ўжо вельмі хворай,
Давесці гэта як?
Не хоча беларус
Сабе прыгод
На галаву,
Якія нам прыходзяць
З-за ўжывання  слоў
На Мове,
Якіх не разумее чынавенства...
Зноў і зноў...
Ўпартасць чалавечая
Бо мае тут
Адну аснову...
Як не згубіць пасаду,
Месца цёплае,
Крывёю беларусаў
Да гарачага
Нагрэтае...
А так яны былі б
Мо і радыя...
Але ў палітыцы
Краіны з Мовай
Той яшчэ разлад!
І цяжка мне дасюль
Знайсці людзей,
Якім не трэба
Нейкіх там падзей,
Каб зараз размаўляць,
"Не гаварыць"...
Ніхто нам Волю,
Годнасць
Задарма...
Падараваць
Не здолее,
Пакуль мы самі
Гэтага не зробім!
Мяняцца кожны...   
Ўжо цяпер...
Няхай з сябе...
Пачне!


Рецензии