Выпрабаваньне
На белым сьвеце я жыву -
Закрыта чорнае сьнягамі,
Страчаю новую зіму
І белізной выпрабаваньне.
Іскрыцца сьнег, а дзень сьмяецца
З мары тужлівае мае
І думка ўдалеч імкнецца,
Дзе памяць нітку зноў снуе:
З кудзелі шэрай і патлатай,
Льняной што сыпецца трасцой -
Да той зямлі замілаванай,
Амытай потам і сьлязой.
Зіма-спадыня ўладарна.
Мароз ёй новы трон куе
І рыб у глыбіні заганяе,
Як мроі квёлыя мае.
Але ж, на сьвеце я жыву,
Закрыт ён белымі сьнягамі,
Вітаю белую зіму
І белыні выпрабаваньне!
-25.01.14.
Свидетельство о публикации №114031001994