Дождусь и сбегу

Дачакаюсь  і  збягу.
***
Уцяку  пад  лета
ад  людскога  гаму...
Ёсць  у  лесе  возерка,
ў  нізіне...
Гэта – мой  куточак,
лепшы  самы,
у  абраме  еляў,
як  люстэрка  сіняе...

У  пачатку  чэрвеня
я  збягу  ў  зацішша...
Птушкі  там – спяваюць,
не  гамоняць...
Там – люстэрка-возера,
і  ў  ім  сонца  блішча,
а  ў  пакойнай  глыбі –
усе  смуткі  тонуць...

У  гушчары  леса
сябра  стары – Лешы...
Будзе  сон  мой
ноччу  вартаваць...
Гэты  мой  Куточак,
самы  ў  Сьвеце  лепшы –
я  не  дам  нікому
адабраць...
*+*
10 сакавіка 2014 г.
**(уцяку – убегу;  куточак – уголок; лепшы – лучший; люстэрка – зеркало;
пачатак – начало;  чэрвень – июнь; птушкі – птицы; спяваюць – поют;
ў  зацішша – в  затишье; блішча – блестит; глыбь – глубина; смуткі – печали-горести;
сябра – друг; вартаваць - охранять; ў  Сьвеце – в Мире).


Рецензии