Праславiць Мацi -Беларусь!

Так! Ёсць такія дурні-людзі,
Што век спакою ім няма!
Бяз іх жа лепш жыццё ня будзе,
Бо жыць спакойна - то ж турма!
Спакойна жыць? Я ж заржавею,
І скрыпам кожны будзе крок.
Люблю тварыць я, бо ўмею
Даць людзям радасць назнарок.
Размернаю хадой другія
Няхай жывуць больш за 100 год!
A мне ж пачуцці дарагія,
Што дух мой клічуць у палёт.
Бо як няма да лёту сілы,
Няма і радасці ў жыцці!
І ад каханай слова - "Мілы!"
У душы ня зможа расцвісці!
Таму і буду я хаотам,
І ўсё жыццё ім застанусь,
Каб агнём сэрца й цела потам,
Праславіць Маці-Беларусь!


Рецензии