Хто сапраудны гаспадар?

   



Вясна водзiць карагод
Па зялёных травах.
Шапацiць сухi чарот
Подыхам духмяным.

Штосьцi прагудзе камар,
Жабкi скачуць жвава.
Май - сапраўдны гаспадар
Для дзянькоў ласкавых.

Прынясе дамоў пчала
Два вядзерцы з мёдам.
Працавала ж да цямна
З усiм сваiм народам.

Сонца сядзе за ляском,
Вечар прыйдзе звычна.
Пяюць песнi з раўчуком,
Дзiнькаюць сiнiчкi.




Сяргей Брандт,  08.03.2014               


Рецензии