Я не люблю

Я не люблю
Святла ў канцы тунеляў,
Як не люблю
Тунеляў без святла.
Я ненавiджу макавага зелля,
Што сее змрок
I душыць, бы слата.
Адно хачу сказаць –
Што з намi будзе,
Калi мы кажам,
Што святло – жыццё?
Iкар згарэў ад сонца,
Толькi людзям
Незразумела
Смерцi пачуццё.


Рецензии