***
А народ мой – анёлы,
Што Бога свайго берагуць ад бяды
Званiцамi цэркваў, крыжамi касцёлаў
Прадоўжыў народ Беларусi гады.
Мы самi- месiя. Месiя вяртання
Забытых iмёнаў сыноў – вяшчуноў.
Мы верым у свята – чакаем свiтання
I памяцi свечкi запальваем зноў.
Бажнiцы, бажнiцы,
Прымiце, прымiце
Прывет мой сыноўскi
I нiзкi паклон.
Хай свечкі – штандары
Асвецяць вам твары
І шчырыя людзі
Прыходзяць у дом.
2006
Свидетельство о публикации №114030903396