Вяртанне у стары горад

Мне хочацца вярнуцца ў стары горад
I пахадзiць да ранку брукаванкай,
Дзе брук пераклікаецца з падковай,
Дзе ззяе сноў лiхтарня – калыханка.

Мне хочацца вярнуцца ў стары горад,
Дзе не гулi машыны i трамваi,
Дзе быў найлепшым паштальёнам голуб,
Дзе цэрквы i касцёлы будавалi.

Мне хочацца вярнуцца ў стары горад,
Зайсцiў карчму, гуляць i весялiцца.
Забыцца на ўсе клопаты i гора,
Вады святой крынiчнае напiцца.

Мне хочацца вярнуцца ў стары горад,
Дзе ёсьць для думак воля і прастора,
Дзе Марк Шагал свае малюе творы,
Нібы чытае верш святое торы.

Мне хочацца вярнуцца ў стары горад,
На лодцы з прыгажуняй пакатацца...
Яна свой здымак мне прышле ня скора,
Каб горад змог у памяці застацца.

Мне хочацца вярнуцца ў стары горад,
Дзе сноў маiх не згiнула надзея.
Куды вяртацца нам ужо не сорам,
Дзе крыж святы пад промнямi iрдзее.


Рецензии