Сум на чужыне
Па дзяўчыне, па Айчыне.
Толькi гэты сум душы
Не аклiкнецца ў цiшы.
Паляцiць i разаб’ецца
Аб свiтанкавае сэрца,
Арабiнавыя росы,
Дзе памыла сонца косы.
Дзе сляды майго дзяцiнства
На пракосах залацiстых
Маладой атавай плачуць, -
Лёс не могуць перайначыць.
1987 г. Эберсвальдэ
Свидетельство о публикации №114030903353