26 красавiка 1986

Пракрычу наўздагон вятрам:
Вы не дзьмiце на вёску болей.
Не сушыце спякоту ран
Над Чарнобыльскiм чорным полем.

А вятры, нiбы цень ляза
Зазіраюць у вокны, дзверы…
Па абразе цячэ сляза
Праваслаўнай, палескай веры.

Я свой цень саскрабу нажом,
Закручу яго ў лiст паперы.
Не бярэцца аккорд мажор
I страляюць струною нервы.

Праклінаю той дзень i год
I вясенняга сонца промнi…
Радыяцыя.
Род.
Народ...
Пасівелі ад болю скроні.


Рецензии