Даруйце
Даруйце, калi вiнаваты,
Калі Вас пакрыўдзiў,
Не так прывiтаўся.
Даруйце.
Даруйце, калi быў заняты,
Калi са сваёй адзiнотай застаўся.
Даруйце за вершы,
За песнi, за мову,
За прагу кахаць толькi сэрцам абраных.
Даруйце
За думкi, нястрыманы гонар,
Якi ўсёй душою iмкнецца да Храма.
Бо Храм – ёсць чысцiльня
Для стомленых душаў.
Я ёй пакланюся,
I ўбачу сябе
Ў тым вогнiшчы палкiм параненых ружаў,
Дзе дам перад Богам апошнi абет.
1994
Свидетельство о публикации №114030903313