Расiнка

Гляджу на яе
I, здаецца,
Няма нiчога ў ёй асаблiвага –
Звычайная кропля вады.
Але толькi
Пачне ўздымаць свае крылы золак,-
Яна зазiхаціць i засмяецца.
Якая прыгожая i чароўная гэтая ўсмешка!
Калі б людзi заўсёды
Ўсмiхалiся так адзiн аднаму,
Несучы ў сабе
Гэтую маленькую чысцiню святла i радасцi,
Як расiнка ўсмiхаецца новаму дню, -
Прыгажэйшаю
Стала б зямля.
1990


Рецензии