Малiтва

У горы я, у радасцi цi скрусе –
Я вершамі жыву для Беларусi.
Яна - мой крыж i мой вянок цярновы,
Яна мой лёс, маiх малiтваў словы,
Якія я ад Ірада хаваю,
Бо зноўку прыдзе час і будзе суд…
Яго я верай вершаў адчуваю,
Пакутны крыж свой праз жыццё нясу.
О, Божа, уратуй усiх нас грэшных,
Хай свецiцца iмя тваё, Амiн!
За Беларусь малюся новым вершам,
Прашу цябе, даруй яе грахi.

2001


Рецензии