Мой скарб
Нiбы скарб адшукаю яго мiж папер.
Незакончаны верш, бы дзяўчыну, кахаю,
Спалучаю радкоў таямнiчы памер.
Ён свой час прычакаў. Адстаялiся словы,
Нiбы конi пасля пераправы цяжкой.
Усмiхнуцца радкi сакавiтаю мовай
I жыццё ахiне яго доўгi спакой.
I мелодыя слоў у душы заiграе,
Бы аркестр сiмфанiчны на ўсе галасы.
Паляцiць над Палессем,
Над лугам,
Над гаем,
Жаўруком заспявае ён песню вясны.
1992
Свидетельство о публикации №114030903262