Роздум

Маўклiва свецяць лiхтары,
Што прыткнулiся да вулiц.
Яны жывуць адной надзеяй:
Нясцi святло.
Мiжволi параўноўваюiх з людзьмi,
Што страцiлi прызначэнне ў жыццi –
Нясцi святло;
Выраклiся мовы i веры,
Каб iснаваць у цемры.
А тыя, хто iмкнецца да святла, -
Згараюць заўчасна,
Бо ў жыццёвым ланцугу
Вельмi вялiкая энергiя прыпадае на iх…
Божа! Куды ляцiць нашая зямля?
Няўжо апошняя чалавечая надзея
Застыне на месцы, ахутаная цемрай,
Цi зоркi сальюцца з лiхтарамi
На скрыжаваннi дарог,
Дзе згубiў сябе чалавек?
1992


Рецензии