Сустрэча
Скiну сумку з пляча на лаву.
I ў абдымках цяпла i мяты
Прыгарну, пацалую маму.
Пра здароў’е ў яе спытаю,
А яна шчыра мне ўсмiхнецца:
- Калi вершы твае чытаю,
Прыгажыйшым жыццё здаецца.
I самотнай слязой заплача,
А ў вачах яе сум, усмешка:
- Стала вёска для вас, як дача,
Да яе стравянела сцежка.
Паглядзi наўкруга – пустэча.
Журавель да зямлi схiлiўся.
Аканiцамi хата шэпча:
Ты вярнiся дамоў, вярнiся!
1992
Свидетельство о публикации №114030903229