МЯНЕ НЯМА

Мяне няма,
Але я разам з вамi.
I слоў маiх
Не выкрасляць гады.
I як заўжды
Я зноўку Вам спяваю.
I голас мой
Натхнёны, малады.
Мяне няма.
Спынiўся мой гадзiннiк.
Затое час
Нясцiшана бяжыць.
I мой пакой
Прапах сырою цвiллю –
Няма каму
Ў пакоi болей жыць.
1991


Рецензии