Месяц

Вышчарблены месяц
Робiць твар кiчлiвы.
Над зямлёй смяецца,
Забiрае сiлы.
То плыве па хвалях,
То, бы шкло, застыне.
Ці зямлю схавае
Пад халодны iней.
То, бы здань, смяецца
ў аксамiце зорак,
То бы той асколак
Прадзiравiць золак…
I святлом пральецца
Бляск начнога сэрца.

1991


Рецензии