Мой сябра, то сэрца мо думкi чытае

Мой сябра, то сэрца мо' думкі чытае
І сее радком на паперу.
Сябе кожны там як каханы пазнае,
А ў іншае я й ня паверу.
Бо боль за Радзіму,
Такая ж пакута,
Як боль за дзяцей ці каханне
Душа мая дома,
Я ж целам прыкуты
Ад вечара тут і да рання.
Ды можа калі злітасцівіцца Божа
І душу ды з целам з'яднае,
Таму, мне казалі, каханне паможа,
Бо сіла ў ім нязямная!
Бо ўсё, чаго толькі каханне кранае,
Дае бег жыццю і ў пустыні
Дык хай яго Божа ўсім пасылае
І вечна, і прысна, і ныне!


Рецензии