Стану выбiтным, тады
акром Тучы і Руды
нідзе жыць ня буду!
Ураз забуду языкі,
бо прыгожы свет такі,
я шукаў усюды.
Буду жыць ды баляваць,
дзевак месных цалаваць,
лапатаць на мове,
Будзе смерць ісці ка мне,
можа ў рэчцы патане
ці другога злове.
А хлапцоу я ўсіх спаю,
кабы красачку маю
ня рвалі да часу,
Я гарэлкі ім налью
нават поўную бадз'ю,
а сабе дык квасу.
На дзявок закіну сець,
іх лавіць трэба умець
прама ў інтэрнэці
Будзе весела і мне
і другой мо' старане,
бо мы ўжо ж ня дзеці.
Цэлы дзень такіх уцех
дай нам Божа,
бо ня грэх,
так вось адарвацца!
Я забуду і віно,
хай дзяўкі будуць адно,
каб вось так сцябацца!
Свидетельство о публикации №114030807981