Калi Xрыстос
Трэба ў царкве малiцца.
Ведаю я – яе крыжы
Абмiне навальнiца.
Калі Хрыста хто з вас прадаў,
Вы прадасце i мацi.
Толькi чакайце, хутка бяда
Будзе i ў вашай хаце.
Я ж памалюся за ўсiх святых
I акраплю вадою
Хаты нябожаў, магілы тых,
Хто не вярнуўся з бою;
Хто за Радзiму, за мацi сваю,
Бiўся з апошніх сiлаў.
Я на каленях сягоння стаю
Ля вашых святых магiлаў.
Ведаю, продкi, вы бачыце ўсё.
Дык адкажыце шчыра:
- Куды гэта ў латках стомленых дзён
Крочыць, брыдзе Айчына?
1996
Свидетельство о публикации №114030804253