Раманс

Я малюю жыццё
Белай фарбай надзей:
Твой ласкавы пагляд,
Мой расквечаны дзень…

Гэта думак вясна
Ахінула спакой.
Ты была ў маіх снах.
Я быў побач з табой.

Весніх дрэў парасон
Сцёр між намі мяжу.
Дзе тут ява, дзе сон,
Я цяпер не скажу.

Бо прыдумаў цябе
Я ў парыве душы.
Што з малюнкам цяпер
Мне рабіць, адкажы?

Веру -- ты дзесьці ёсць,
Трызніш гэтак, бы я,
Улюбены мой госць,
Лебедзь мараў мая.

Ты ляці па жыцці
Праз расквечаны май
І ў палёце раўней
Свае крылы трымай.
1988


Рецензии