Дзядзькавы каляды
Як проста ўзяць і не туды пайсцi,
Не з тым завесцi гутарку, размову…
Як проста луг пад пугаю пасцi,
I думаць, што пасеш сваю карову.
Жыццё змяняе нас, бы той кажух,
Што апранаў мой дзядзька на каляды.
Нырне ў яго ў адно iмгненне – шух,
I вось ён той, каго вiтаць мы рады.
Здаецца нам, што дзядзька наш - мядзьведзь,
Што ў сцюжу раптам выбраўся з бярлогу:
Раве на нас i ногi цягне ледзь,
Але жывыя мы i дзякуй Богу.
Астатнім трэба кеміць галавой,
Хто гэта ў дзверы грукае зацята
І тупае мядзвежаю нагой
Па ганку так, ажно трасецца хата.
Каляды, браце, ёсць дзівосны цуд:
Гатуй кілбасы гэтаму мядзведзю.
І не адну, не дзьве, а цэлы пуд,
Бо паўкіло – не ежа дзядзьку Федзю.
Ён станчыць вам, раскажа анекдот,
Ды так, што гумарысты рассмяюцца.
Бо дзядзька Хведар, любы наш Хвядот
З тых мужыкоў, што ў жартах не здаюцца.
Свидетельство о публикации №114030804216