Я вершы не пiсау
Ды так, што ў жылах халаднела кроў.
На чонай саржы маляваў я мелам
Тры словы:
Воля,
Вера
i Любоў.
Я вершы не напiсаў, бо крык адчаю
Мае радкi i думкі спапяліў.
Я волю маляваў сваю вачамi
Калі ў руках зусім не стала сіл.
Хтось скажа мне: дзiвак паэт, дый годзе,
Няўжо для мрояў не хапае дня?
Я думкi аддаю свае прыродзе.
Яна з’ядае iх, бы лiсце тля.
Я вершы не напiсаў, – маё натхненне
Дзiвоснай птушкай асляпiла дзень…
Ды так, што сонца згiнула ў зацьменнi
I паплыло кругамi па вадзе.
Якiя вершы? – калi зло наўкола,
Калi няма ў прыродзе дабрынi,
Калi народ раскручаны, бы кола,
Што едзе з трэскам па чужой крывi...
Ад думак страшкiх я ўздыхаю цяжка,
Бо выйсця з кола гэтага няма.
Каб крылы меў –- крыляў бы ў небе пташкай,
Напiўся волi з вераю спаўна.
Свидетельство о публикации №114030804156