Скразнякi
Нi крыжа Еўфрасiннi...
Што ж мы маем?
Разлiвы рэк, балот, абсяг лясоў,
Прасекi дзе, бы ехаў хто трамваем.
Тут дрэвы ўсе падсочаны лязом…
З такога лесу не збудуеш хату.
Гляджу на ўсё, нiбы на страшкi сон
I не шукаю ў лесе вiнаватых.
Так i жыццё: то сцеле ручнiкi,
То мiж галля сплятае павуцiнне…
А ля дамоў гукаюць скразнякi,
Нiбыта крыж шукаюць Еўфрасiннi.
2010
Свидетельство о публикации №114030804103