Крыуда

Пакрыўджана вёска на горад –
Ён нiшчыць культуру людзей.
I сам па сабе нясе гора
ў пачуцці і мары штодзень.
А некалі ўзводзiў ён вежы,
Каб край баранiць ад бяды…
А зараз - сабе не належыць
I сее манкуртаў рады.
Вы можаце думку аспрэчыць
Са мною пачаць дыялог,
Але называю ўсе рэчы
Я так, як падказвае Бог.
I верш свой пачаў я з прадмовы.
Прадмова -- яна бы мяжа,
Дзе цёплыя, шчырыя словы
Ў зямлi, бы зярняткі ляжаць.
Што далей за гэтай мяжою?-
Сам горад з пятлёю дарог:
З нязвыклаю мовай, чужою,
Бо матчынай ён не збярог.
У вёсцы ж адзiная мова,
Агульны на ўсiх дыялект.
Хiба гэтак скажаш пра горад,
Культурны яго iнталект?
У вёсцы вiтаюцца людзi,
Жадаюць здароўя, жыцця…
А горад? - Ён хутка забудзе
Свой герб гістарычны і сцяг.
Тут думкi не маюць прасторы,
І птушкі тут гнёзды не ўюць,
Бо нішчаць iх думкі маторы,
Якія атрутай плююць.
А ў вёсцы – народныя песнi
Плывуць, бы туман, над ракой.
Тут пошчак шпакоў напрадвеснi
Нясе шматгадовы спакой.
Тут робiцца думкам салодка.
Тут хочацца марыць i жыць,
Калi заспявае салоўка
Цi кнiгаўка вымавiць:
- Пiць.
2009


Рецензии