Хаджу самотны па жыццi

Хаджу самотны па жыццi,
Журбу ў вачах хаваю.
Слязамi поўнiцца пацiр –
З яго вам пiць не раю.

Бо слёзы – па Радзiме боль.
Ад болю - што ж не плакаць?
Увесь мой сум i мой сымболь -
Стары, дзiравы лапаць,

Што многа выпусцiў вады -
Не сябраваў з бядою.
Таптаў ён гразь пад час хады
І цешыўся хадою.

Вось так і я – пішу радкі
І радуюся словам,
Што лёгкім почыркам рукі
Маю ўслаўляюць мову.

Бо без яе - не дыхаць мне,
Не плакаць, не смяяцца…
Без мовы я б сяброў не меў,
Не змог бы закахацца.
 
Бо мова – думак чысціня, -
Жытнёвы, спелы колас…
Без мовы я б не жыў ні дня
І не падаў свой голас.


Рецензии