Успамiны

Успаміны, як воблака пылу,
Нібы цень, невядомы, прарочы…
Я губляюся ў прыцемку ночы
І знаходжу там вечнасці крылы.

Палячу праз гады і стагоддзі,
Аднаўлю ўсё, што страчана часам.
Пачастуюся мёдам і квасам
У забытым вякамі народзе.

І на станцыі Сірыус – бэта,
У другім вымярэнні жыццёвым
Я пачую зямныя словы,
Я сустрэну сяброў паэтаў.

Там гучыць беларуская мова
І спяваюць народныя песні…
О, Святая зямля, уваскрэсні!
Адрадзіся з нябыту нанова.
1992


Рецензии