Восень

Дагарае восень у агні калін
І ляціць на поўдзень жураўліны клін.
Засумуе восень плачам журавоў
І цішэй у жылах запульсуе кроў.

Па адной дарозе з восенню іду.
Дыванамі восень шлях заслала тут.
На мяжы бярозка блёклая стаіць
І, здаецца, вёска восенню гарыць.
1991


Рецензии